13.00.05 – теория, методика и организация социально-культурной деятельности

I. Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені

Педагагічныя навукі.

II. Формула спецыяльнасці

Тэорыя, методыка і арганізацыя сацыяльна-культурнай дзейнасці ­ галіна педагогікі, якая займаецца вывучэннем гісторыі, тэорыі, метадалогіі, методыкі, арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці, яе ролі ў выхаванні і развіцці асобы.

III. Галіны даследаванняў

  1. Педагагічныя асновы станаўлення, развіцця і функцыянавання сацыяльна-культурных ўстаноў (клубы, Палацы, Дамы культуры, цэнтры культуры, цэнтры народнай творчасці, Дамы рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур і інш. установы клубнага тыпу; паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі; Палацы дзяцей і моладзі, цэнтры эстэтычнага выхавання, цэнтры пазашкольнай работы, а таксама іншыя ўстановы пазашкольнага навучання і выхавання ў галіне культуры і вольнага часу; метадычныя цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы; канцэртная, выставачная і кіна-відовішчныя арганізацыі і інш.) як сацыяльна-культурных інстытутаў і цэнтраў арганізацыі вольнага часу.
  2. Выхаванне і развіццё асобы ў сацыяльна-культурнай дзейнасці устаноў культуры і мастацтва, спорту і турызму, навучальных, навуковых і пазашкольных устаноў, сям’і, палітычных, грамадскіх і рэлігійных арганізацый і аб'яднанняў, устаноў сацыяльнай сферы і пенітэнцыярнай сістэмы, сродкаў масавай інфармацыі, вытворчых прадпрыемстваў, органаў дзяржаўнага кіравання і падпарадкаваных ім устаноў.
  3. Сацыяльныя функцыі сучасных устаноў сацыяльна-культурнай сферы: культурна-творчая, асветніцкая, пазнавальная, камунікатыўная, інфармацыйна-метадычная, развіццёвая, фарміруючая, выхаваўчая, рэкрэацыйная, адпачынкава-забаўляльная, арганізацыйна-упраўленчая, сацыяльнай абароны асобы, карэкцыйна-педагагічная.
  4. Тэарэтыка-метадалагічныя асновы сацыяльна-культурнай дзейнасці, яе сутнасць, структура, функцыі, прынцыпы, заканамернасці, тэндэнцыі развіцця.
  5. Гісторыя развіцця сацыяльна-культурнай дзейнасці ў Беларусі і за мяжой.
  6. Сацыяльна­педагагічныя перадумовы (індывідуальныя, групавыя, грамадскія і неінстытуцыянальныя)  рацыянальнага выкарыстання вольнага часу.
  7. Тэорыя самадзейнай творчасці ў сацыяльна­педагагічных, эканамічных, кіраўніцкіх  і іншых аспектах.
  8. Мастацкая самадзейнасць, аматарскае, фальклорнае мастацтва  як сацыяльна­педагагічная з’ява. Методыка работы з калектывамі мастацкай самадзейнасці.
  9. Выхаванне асобы ў абрадава­святочнай дзейнасці (тэорыя, гісторыя, змест, формы і накірункі развіцця).
  10. Сацыяльна-педагагічныя тэхналогіі ва ўстановах культуры і вольнага часу (адукацыйныя, асветніцкія, інфармацыйна-рэкламныя, камунікатыўныя,  забаўляльна-гульнявыя, мастацка-відовішчныя, рэабілітацыйныя, карэкцыйныя, адапцыйныя, сацыяльнага прагназіравання, праектавання, творчага мадэлявання і інш.).
  11. Педагагічныя метады выхавання, адукацыі і развіцця асобы як аснова  методыкі сацыяльна-культурнай дзейнасці ва ўстановах культуры і адукацыі (культурна-адпачынкавыя, сацыяльна-педагагічныя і нацыянальна-культурныя цэнтры, установы дадатковай адукацыі і інш.).
  12. Агульныя і спецыфічныя методыкі культурна-адпачынкавай дзейнасці з рознымі групамі насельніцтва (прафесійнымі, сацыяльнымі, этнічнымі, узроставымі і інш.).
  13. Методыка выхавання, развіцця і сацыялізацыі асобы ў працэсе сацыяльна-культурнай дзейнасці (патрыятычнае, эстэтычнае, маральна-прававое, аздараўленчае і інш.).
  14. Рэабілітацыя асобных груп насельніцтва (невылечна-хворыя, інваліды, дзеці і дарослыя, члены іх сямей; дзеці з парушэннямі мовы, слуху, зроку, руху; асобы з дэвіянтнымі паводзінамі; зняволеныя і асобы вызваленыя з турмаў і інш.) сродкамі сацыяльна-культурнай дзейнасці.
  15. Сацыякультурны менеджмент і маркетынг. Сацыяльна­культурная  дзейнасць у маральна-прававых, фінансава-эканамічных, прадпрымальніцкіх, інфармацыйных, рэкламных, метадычных, інавацыйных, тэхнічных і іншых аспектах.
  16. Міжнародныя сувязі ў галіне сацыяльна­культурнай  дзейнасці.
  17. Навуковая распрацоўка крытэрыяў, паказчыкаў і ўмоў эфектыўнасці сацыякультурнай дзейнасці па выхаванню, адукацыі і развіццю асобы.
  18. Праектаванне і прагназіраванне развіцця сацыякультурнай сферы.
  19. Замежны вопыт арганізацыі сацыякультурнай  дзейнасці.

IV. Шыфры і назвы сумежных спецыяльнасцей

  • 13.00.01 – агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі
  • 13.00.02 – тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі)
  • 13.00.03 – карэкцыйная педагогіка (сурдапедагогіка і тыфлапедагогіка, алігафрэнапедагогіка і лагапедыя)
  • 13.00.04 – тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры
  • 13.00.07 – тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі
  • 13.00.08 – тэорыя і методыка прафесійнай адукацыі

V. Спадарожныя спецыяльнасці

  • 05.25.03 – бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства і кнігазнаўства
  • 24.00.01 – тэорыя і гісторыя культуры
  • 17.00.01 – тэатральнае мастацтва
  • 17.00.02 – музычнае мастацтва
  • 17.00.04 – выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура
  • 17.00.06 – тэхнічная эстэтыка і дызайн
  • 17.00.09 – тэорыя і гісторыя мастацтва
  • 19.00.07 – педагагічная псіхалогія
  • 19.00.13 – псіхалогія развіцця, акмеалогія

VI. Размежаванні з сумежнымі спецыяльнасцямі

У адрозненне ад спецыяльнасцей 13.00.01 – агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі; 13.00.02 – тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі); 13.00.03 – карэкцыйная педагогіка (сурдапедагогіка і тыфлапедагогіка, алігафрэнапедагогіка і лагапедыя); 13.00.04 – тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры; 13.00.07 – тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі  спецыяльнасць 13.00.05 – тэорыя, методыка і арганізацыя СКД займаецца разглядам педагагічных аспектаў дзейнасці сацыяльна-культурных інстытутаў. Даследаванні па спецыяльнасці 13.00.05 накіраваны на асэнсаванне сацыякультурнай сутнасці, заканамернасцей, прынцыпаў, функцый, а таксама педагагічных тэхналогій развіцця асобы і сацыяльных супольнасцей ва ўмовах вольнага часу, у кантэксце тых ці іншых сацыяльных, культурна-гістарычных і нацыяльна-культурных  каштоўнасцей. Сацыяльная значнасць дадзенай спецыяльнасці  складаецца у павышэнні ролі культуры, культурнай спадчыны і нацыянальна-культурных каштоўнасцей у рэгуляцыі масавай свядомасці, оптымізацыі сацыяльнага ўзаемадзеяння і працэсаў сацыялізацыі асобы.

У адрозненне ад іншых навук спецыяльнасць 13.00.05 мае ў якасці прадмета разгляду сацыяльна-педагагічнае, сацыяльна-культурнае асяроддзе жыццядзейнасці чалавека, магчымыя шляхі і формы актыўнага ўздзеяння  на гэтае асяроддзе, на духоўнае развіццё розных сацыяльных, узроставых, прафесійных і  этнічных груп, на актыўнае функцыянаванне асобы ў канкрэтнай сацыякультурнай прасторы. СКД забяспечвае ператварэнне культурных каштоўнасцей у рэгулятыў сацыяльнага ўзаемадзеяння, а таксама вывучае сацыялізаваныя выхаваўчыя працэсы. Педагогіка СКД асноўваецца на ўліку матывацыйна-патрэбнаснай сферы асобы, яе інтарэсаў, каштоўнасцей і імкненняў у сферы культурна-адпачынкавай дзейнасці.

Вырашэнне пастаўленых праблем у навуковых даследаваннях па спецыяльнасці 13.00.05 патрабуе выкарыстання метадалогіі,  тэорыі і фактычнага матэрыялу вышэйпералічаных сумежных дысцыплін.

Па двух спецыяльнасцях “13.00.08 – тэорыя і методыка прафесійнай адукацыі” і “13.00.05 – тэорыя, методыка і арганізацыя сацыякультурнай дзейнасці” абараняюцца дысертацыі, у якіх даследуюцца праблемы сутнасці, прынцыпаў, функцый, арганізацыі і тэхналогіі падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў для сацыяльна-культурнай сферы.